У трэцім матчы першага раўнду Кубка Гагарына мінскае «Дынама» на «Мінск-Арэне» прайграла фінскаму «Ёкерыту» — 0:5.
Лік у серыі стаў 1:2 на карысць фінскага клуба. Чацверты матч серыі пройдзе ў аўторак у Мінску.
Серыя доўжыцца да чатырох перамогаў адной з камандаў.