Падчас працы над адным са сваіх праектаў амерыканскі фатограф Блэйк Літл заўважыў, што мёд мае вельмі прыгожую тэкстуру і ідэальна абвалоквае розныя прадметы, надаючы ім новы унікальны выгляд. Па сваёй структуры і колеры мёд вельмі падобны на бурштын, толькі вадкі.
Фатографу адразу ж прыйшла ў галаву ідэя для наступнага праекта, які ён назваў «Захаванне». Сутнасць яго простая: розныя людзі з галавы да ног аблітыя вадкім мёдам, што робіць іх падобнымі да казурак, навечна застылых у кавалачках бурштыну.