Напрыканцы сьнежня баранавіцкі актывіст апазыцыі Яраслаў Грышчэня атрымаў пісьмовую пастанову, дзе паведамлялася, што хлопцу часова забаронены выезд з тэрыторыі краіны.

Яшчэ напрыканцы верасьня Грышчэня спрабаваў атрымаць дазваляльны для выезду штамп, ён зьбіраўся ляцець у Страсбург, але яму адмовілі на падставе “судовай пастановы ад 11 верасьня”. Нагадаем, што ў гэты дзень хлопец быў прызнаны вінаватым у парушэньні артыкулу 193 КК “Удзел у незарэгістраванай арганізацыі”. Грышчэню тады прысудзілі штраф у памеры 930 тысяч рублёў.

«Напярэдадні Новага году я зноў паспрабаваў атрымаць штампік, каб зьезьдзіць да сяброў у Польшчы, але і на гэты раз мне адмовілі. Я накіраваў запыт у пашпартны стол, каб мне патлумачылі прычыну забароны. Празь нейкі час прыйшоў адказ: “Мы маем права не адказваць на Ваша пытаньне”. Новых крымінальных справаў супраць мяне ніхто не заводзіў, штраф я сплаціў, таму ніякіх законных падставаў для забароны ў іх няма», – кажа хлопец.

Грышчэня ўжо зьвярнуўся са скаргай у суд.

Нагадаем, некалькі тыдняў таму лідэру АГП Анатолю Лябедзьку даслалі такую ж пастанову з афіцыйным спавешчаньнем пра забарону пакідаць межы Беларусі, а ў мінулы чацьвер грамадзкага актывіста й незалежнага журналіста Барыса Гарэцкага зьнялі зь цягніка, калі ён кіраваўся на сэмінар па інтэрнэт‑журналістыцы ў Кіеў.

Глядзі яшчэ:
Яраслаў Грышчэня: «Прашу мяне расстраляць»
Вячорку і Грышчэню далі суткі
У псіхдыспансэры Грышчэню пераконвалі ў марнасьці яго дзейнасьці

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?