Камеры назірання знялі, як дактары працягнулі чалавека па падлозе пад'езда, спусцілі па лесвіцы і кінулі на асфальце ля машыны «хуткай», а затым запхнулі ўнутр і некалькі разоў ударылі анучай па нагах.

«Пацыент з траўмай галавы быў дастаўлены ў Аляксандраўскую бальніцу як неапазнаны і змешчаны ў рэанімацыю», — гаворыцца ў паведамленні СК. Справа заведзена паводле артыкула Крымінальнага кодэкса «Неаказанне дапамогі хвораму».

«Медыязона» называе імя пацярпелага - Дзяніс Колпікаў. Пасля шпіталізацыі ён трапіў у кому.

Запіс з камер назірання трапіў у інтэрнэт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?