Уладзь Грыдзін. 

Уладзь Грыдзін. 

Фотакарэспандэнт Уладзь Грыдзін, якога настойліва выклікаюць у РУУС Заводскага раёна Мінска паведаміў «НН», што не збіраецца ісці ў міліцыю без позвы.

Нагадаем, што Грыдзіна затрымалі сёння ў судзе Заводскага раёна Мінска, дзе праходзіў працэс над Дзянісам Замяталіным, сынам вядомага беларускага чыноўніка і ідэолага Уладзіміра Замяталіна. Грыдзін сказаў, што яго абвінавацілі ў фатаграфаванні канвоя, хоць насамрэч ён зрабіў некалькі кадраў у судовай зале да пачатку слухання справы.

Грыдзіна адвезлі ў Заводскі РУУС, але затым адпусцілі. Пратакол аб затрыманні складзены не быў. Аднак пасля міліцыянты пачалі званіць журналісту з просьбай вярнуцца ў РУУС для гутаркі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?