У Беларусі у апошнія гады на 100 дзяўчынак нараджаецца 106-107 хлопчыкаў, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Да 30-гадовага ўзросту жаночая частка насельніцтва рэспублікі знаходзіцца ў меншасці (колькасць мужчын перавышае колькасць жанчын). Уплыў міграцыйных працэсаў, высокая смяротнасць мужчын прыводзяць да таго, што прыкладна з 31-гадовага ўзросту жанчыны перавышаюць па колькасці мужчын.

У сярэднім па рэспубліцы на 1 000 мужчын прыпадае 1 150 жанчын, у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу — 1 167 жанчын, у сельскіх населеных пунктах — 1 095 жанчын.

Паводле папярэдніх даных, на 1 студзеня бягучага года колькасць жанчын у рэспубліцы склала 5 млн 72 тыс. чалавек (53,5% насельніцтва). У гарадах і пасёлках гарадскога тыпу пражывае 77,8% жанчын, у сельскіх населеных пунктах — 22,2% жанчын.

На пачатак 2014 года сярэдні ўзрост жанчын у Беларусі склаў 42,3 года, у тым ліку вясковых жанчын — 47,5 года, гараджанак — 40,8 года.

Паводле ацэнкі ПРААН, «натуральнай» розніцай у чаканай працягласці жыцця мужчын і жанчын прынята лічыць 5 гадоў. У Беларусі на працягу апошніх двух дзесяцігоддзяў розніца ў працягласці жыцця мужчын і жанчын перавышае больш як у два разы «натуральную» і складае 10-12 гадоў.

Статыстычны агляд падрыхтаваны Белстатам да 8 Сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?