На захадзе горада Луксора ў Егіпце археолагі знайшлі старажытную усыпальню, паведамляе The Cairo post.
Усыпальня належыць жрацу храма Амона, егіпецкага бога сонца. Мяркуючы па надпісах на сценах, жрэц насіў імя Аменхатэп.
Памяшканне мае форму літары Т, даўжыня складае 5 метраў, а шырыня — паўтара метра. Пахаваны жыў у часы XVIII дынастыі Старажытнага Егіпта (1550–1292 да н. э.).
На сценах добра захаваліся малюнкі, што паказваюць, як жрэц разам з жонкай здзяйсняў паднашэнні багам, паляваў ці працаваў на зямлі.
Але выява бога Амона знішчаная — меркавана, у час праўлення фараона Эхнатона, які правёў вялікую рэлігійную рэформу і ўсталяваў культ адзінага бога сонца Атона.



