Раніцай 5 сакавіка ў Гродзенскай пагранічнай групе загінуў ваеннаслужачы тэрміновай службы.

Пра гэта БелаПАН паведаміў прэс-сакратар Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Аляксандр Цішчанка. 

Паводле яго слоў, «па выяўленых прыкметах вайсковец застрэліўся з табельнай зброі, калі быў у нарадзе». 

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.