30 Ari ва ўяўленні мастака. Малюнак: Karen Teramura, UH IfA

30 Ari ва ўяўленні мастака. Малюнак: Karen Teramura, UH IfA

У Паламарскай абсерваторыі ў Сан-Дыега, Каліфорнія, ЗША, у сістэме 30 Ari была знойдзеная чацвёртая зорка. Пра планету ля чатырох зорак распавядае NASA.

Вакол свяціла планеты абарочваецца яшчэ адна зорка. Свяціла ёсць двайной зоркай, а яе «сястра» мае зорку-спадарожнік.

Адна пара зорак атрымала назву 30 Ari A, другая, у якой знаходзіцца планета, — 30 Ari B. Адлегласць між імі складае 1670 астранамічных адзінак (1 а. а. — адлегласць ад Зямлі да Сонца). Сістэма 30 Ari знаходзіцца ў сузор’і Авен, ад Зямлі да яе 136 светлавых год.

  Сістэма 30 Ari, планета пазначаная чырвоным, знойдзеная зорка — зялёным. Выява: NASA / JPL-Caltech

Сістэма 30 Ari, планета пазначаная чырвоным, знойдзеная зорка — зялёным. Выява: NASA / JPL-Caltech

Жыццё на планеце ў сістэме 30 Ari наўрад ці магчымае, мяркуюць астраномы.

30 Ari не ёсць першай вядомай сістэмай з чатырох зорак і планетай. У 2013 годзе была знойдзеная падобная структура KIC 4862625. Адкрыццё яшчэ адной такой сістэмы значыць, што планеты могуць сустракацца ў чатырохзорных сістэмах часцей, ніж лічылася раней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?