Новы браўзер ад стваральнікаў Opera стаў беларускамоўным
Другая папярэдняя версія Vivaldi атрымала 30 новых перакладаў, сярод якіх і пераклад на беларускую.
Разам з беларускай мовай у браўзер Vivaldi дадаліся яшчэ тры дзясяткі моў. Сярод іх ёсць даволі рэдкія — армянская, галісійская, македонская, ісландская. Новую версію разглядаюць «Камп’ютарныя весці».

Акрамя новых моў, браўзер атрымаў прасунутую панэль закладак, магчымасць адключаць карцінкі ці адлюстроўваць толькі закэшаваныя, эксперыментальную прасунутую навігацыю мышшу, прасунутую навігацыю ў адзін клік па гісторыі як назад, так і наперад (напрыклад, на наступнае фота ў галерэі). Таксама новая версія падтрымлівае новыя платформы — 64-бітную версію Windows і 32-бітны Linux.
Браўзер Vivaldi ствараецца кампаніяй Стэфансана фон Тэчнера — сузаснавальніка Opera, які пакінуў кампанію ў 2011 годзе праз нязгоду з радай дырэктароў. У Vivaldi стваральнікі абяцаюць даць карыстальнікам як мага больш функцый, тым часам як іншыя браўзеры ідуць па шляху спрашчэння інтэрфейсу часам у шкоду функцыяналу.
Спампаваць папярэднюю версію Vivaldi можна бясплатна на сайце аўтараў.
-
Навуковец распавёў пра геалагічныя загадкі Беларусі: іртуць з зямлі і кратар ад падзення метэарыта, які знішчыў усё жывое ў радыусе тысяч кіламетраў
-
Фальсіфікацыі ў даследаваннях хваробы Альцгеймера. Як вынікі прывялі не туды
-
Беларускія вучоныя пахваліліся папяровымі кубачкамі, вырабленымі па новай тэхналогіі. Такія то рабілі даўно, але нашы дадалі іншае рэчыва
Каментары