У мяшанай эстафеце ў першай гонцы чэмпіянату свету па біятлоне, што стартаваў сёння ў фінскім Кантыёлахці, зборная Беларусі (Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна, Уладзімір Чапелін, Юрый Лядаў) заняла 4-е месца.
Да апошняга агнявога рубяжа беларусы лідзіравалі.
Золата выйграла Чэхія (1:20.27,2). Францыя — 2-я (+20,2), Нарвегія — 3-я (+27,3).
Беларусы саступілі Чэхіі 31 секунду.
У суботу на чэмпіянаце свету пройдзе мужчынскі і жаночы спрынт.





