Фестываль «Даём рады» ў клубе Re:Public. Фота: Мікіта Недаверкаў

Фестываль «Даём рады» ў клубе Re:Public. Фота: Мікіта Недаверкаў

Згодна з пастановай Cаўміна, ад 1 красавіка базавая арэндная велічыня павялічыцца да 119 тыс. рублёў або на 16,7%. Ад гэтага вырастуць і цэны на квіткі на канцэрты, робіць выснову tuzin.fm.

Арэндная стаўка вырасце для памяшканняў, што знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, у тым ліку для канцэртных пляцовак, што арандуюцца ў дзяржавы.

Кампенсаваць рост арэнднай велічыні ўладальнікі пляцовак хутчэй за ўсё вырашаць за кошт арганізатараў мерапрыемстваў, а тыя — за кошт наведнікаў.

Павелічэнне цэн на квіткі не залежыць наўпрост ад арэнднай стаўкі, таму прадказаць, наколькі даражэйшымі стануць канцэрты для слухачоў, немагчыма.

У некаторых сегментах, дзе стаўкі выстаўляюцца ў еўра, адбываецца наадварот зніжэнне арэндных велічыняў. У прыватнасці, тое адбываецца ў рэстаранным бізнесе дзеля кампенсацыі страт ад снежаньскага крызісу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?