Расійскі апазіцыйны палітык Аляксей Навальны увайшоў у спіс 30 самых уплывовых людзей у інтэрнэце па версіі часопіса Time. У публікацыі гаворыцца, што Навальны заваяваў папулярнасць і ўплыў у інтэрнэце дзякуючы сваім антыкарупцыйным выкрыццям.

Спіс Time не ўпарадкаваны паводле ўплывовасці.

Акрамя Навальнага, у яго трапілі амерыканская спявачка Тэйлар Свіфт, канадскі поп-выканаўца Джасцін Бібер, прэзідэнт ЗША Барак Абама, Кім Кардаш'ян, Беёнсе ды іншыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?