CASA C-295M |
У катастрофе вайсковага самалёту «CASA», якая здарылася ў мястэчку Міраславец на поўначы Польшчы, загінула 20 чалавек: 16 пасажыраў і 4 члены экіпажу.
Сярод загінулых брыгадны генэрал і некалькі іншых афіцэраў высокага рангу. Вайскоўцы вярталіся з варшаўскай канфэрэнцыі на тэму бясьпекі пілётаў.
Гэта найбольшая па колькасьці ахвяр катастрофа ў польскай вайсковай авіяцыі за апошнія 35 гадоў.
Транспартны самалёт «CASA» вырабляюць у Ісьляндыі 9 гадоў. Машынамі гэтага тыпу карыстаюцца паветраныя сілы 8 краін, у тым ліку Польшчы.
0
0
0
0
0
0