На пастаяннае месца жыхарства ў мінскі заапарк пераехалі ацэлот, плямістая генета, пакі (самец і самка) і тры кольчатыя папугаі. Усе яны з'явіліся на свет у Новасібірскам заапарку.
Наведвальнікі змогуць убачыць новых жывёл ўжо 14 сакавіка, калі ў заапарку пачне працу экзатарыум.
Ацэлот — драпежнае млекакормячае з сямейства каціных, жыве ў Паўднёвай Амерыцы. Вонкава нагадвае котку або дзіця леапарда. Яго даўжыня складае 100 см, а даўжыня хваста — дадатковыя 45 см, маса да 18 кг.
* * *
Генета — род драпежных млекакормячых з сямейства віверавых. Доўгае (да 100 см), прысадзістае і незвычайна гнуткае цела пакрыта кароткай, даволі грубай поўсцю; афарбоўка плямістая; хвост пухнаты, да 50 см даўжынёй; ў яго пачатку размешчаны залозы, якія вылучаюць рэзка пахкую вадкасць — мускус.
Распаўсюджаныя пераважна ў саваннах і трапічных лясах Афрыкі. Генеты лёгка прыручаюцца, ў Афрыцы іх часам ўтрымліваюць дома для знішчэння пацукоў і мышэй. Па звычках генета нагадвае тхароў. Сілкуецца дробнымі звяркамі, птушкамі і іх яйкамі, а таксама бесхрыбетнымі. Часам шкодзіць птушкагадоўлі. Вядзе пераважна начны лад жыцця.
* * *
Пака — грызун з сямейства агуціевых. У яго грубая поўсць без падшэрстка. На целе па баках ад трох да пяці палос з белых плямаў. Пака жыве ў Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыцы.