Зніклага ў Арменіі вайскоўца Памежнага ўпраўлення ФСБ Расіі Артура Афяна знайшлі павешаным у Гюмры на поўначы краіны. Цела памежніка выяўлена за супермаркетам ў раёне дарогі Гюмры - Маісян.

Грамадзянін Арменіі Афян, які служыў у пагранвойсках па кантракце, знік у свой выхадны 21 лютага.

У студзені ў Арменіі быў арыштаваны расійскі салдат тэрміновай службы Валерый Пермякоў, які праходзіў службу на 102-й базе ў Гюмры. Ён абвінавачваецца ў забойстве сямі армянаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?