Для двух чалавек няўдала завяршылася рыбалка 8 сакавіка на Чыжоўскім вадасховішчы.

Паводле словаў прэс-сакратара Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі, паведамленне пра двух мужчын, якія праваліліся пад лёд у акваторыі Чыжоўскага вадасховішча, паступіла ратавальнікам у 16:53. Пасля прыбыцця да месца выкліку супрацоўнікі МНС убачылі чалавека, які паступова апускаўся пад лёд. Мужчыну 1963 г. н. дасталі з-пад вады, з агульным пераахаладжэннем арганізма шпіталізаваны ў 10-ю бальніцу.

У 17:40 вадалазы знайшлі другога мужчыну на глыбіні каля 3,5 м у беспрытомнасці. Медыкі канстатавалі яго смерць.

МНС нагадвае, што ў сувязі з цёплым надвор'ем выхад на лёд вельмі небяспечны і просіць ўстрымацца ад гэтых дзеянняў.

Сёння ў Мінску было +8 цяпла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?