itar-tass.com

itar-tass.com

Некаторыя падрабязнасці аперацыі ён выказаў у фільме «Шлях на Радзіму», які выйдзе ў эфіры тэлеканала «Россия 1».

Увечары 8 сакавіка ў эфіры «Росcии» быў паказаны анонс фільма, дзе Пуцін распавёў, што ў ноч на 23 лютага 2014 г. правёў нараду з кіраўнікамі спецслужбаў і міністэрства абароны, на якой «паставіў перад імі задачу выратаваць жыццё прэзідэнта Украіны», якога, па яго думку, «проста знішчылі б».

Прэзідэнт запэўніў, што расійскія спецслужбы гатовыя былі «выняць» Віктара Януковіча «проста з Данецка, па сушы, па моры і з паветра».

Для выратавання прэзідэнта Украіны сілавікі хацелі выкарыстоўваць буйнакаліберныя кулямёты, «каб доўга не размаўляць», распавёў Пуцін.

«Мы скончылі каля сямі гадзін раніцы. І на развітанне, я ўсім калегам сказаў: мы вымушаны пачаць працу па вяртанні Крыма ў склад Расіі», — сказаў Уладзімір Пуцін.

Падрабязнасці самай спецаперацыі ў анонсе прэзідэнт Расіі не раскрыў.

Фільм «Шлях на Радзіму», як паведамляецца, выйдзе «хутка».

У канцы лютага Пуцін назваў заявы Украіны аб планах па вяртанні Крыма ў свой склад праявай рэваншызму.

«Што тычыцца вяртання нейкіх тэрыторый, то гэта такія рэчы рэваншысцкага характару, і справа не ў вяртанні нейкіх тэрыторый некуды», — сказаў ён. Ён таксама нагадаў свае словы пра тое, што «Крым як быў, так і застанецца і рускім, і ўкраінскім, і крымскататарскім, і грэчаскім (там жа і грэкі жывуць), і нямецкім — ён будзе домам для ўсіх гэтых народаў». «Што тычыцца дзяржаўнай прыналежнасці, то людзі, якія пражываюць у Крыме, зрабілі свой выбар, да яго трэба ставіцца з павагай, і па-іншаму Расія да гэтага ставіцца не можа», — падкрэсліў прэзідэнт Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?