Reuters.com

Reuters.com

Адбіткі пальцаў будуць збірацца для таго, каб не даць пакупнікам скупляць паўсядзённыя тавары звыш устаноўленых урадам нормаў.

З мінулага года ў Венесуэле адзначаліся паўсюдныя перабоі ў пастаўках у магазіны самых элементарных тавараў, што спараджае доўгія чэргі ў крамах, калі нейкія тавары ўсё ж выкідаюцца на прылаўкі.

Прэзідэнт краіны Нікалас Мадура сцвярджае, што ў дэфіцыце вінаватыя спекулянты, якія прытрымліваюць тавар, каб узняць цэны.

У лютым у Венесуэле былі арыштаваныя ўладальнікі некалькіх сетак аптэк і прадуктовых магазінаў. Іх абвінавацілі ў штучным стварэнні чэргаў шляхам адкрыцця недастатковай колькасці кас.

Таксама Мадура сцвярджаў, што кантрабандысты з суседняй Калумбіі скупляюць тавары па кантраляваным цэнах у дзяржаўных крамах прыгранічных раёнаў.

Недахоп базавых харчовых тавараў і лекаў узмацняе незадаволенасць венесуэльцаў і каталізуе частыя і масавыя акцыі пратэсту, якія нярэдка сканчаюцца гвалтам.

Эканамічныя праблемы Венесуэлы пагаршаюцца падзеннем сусветных цэнаў на нафту, з-за якога курс нацыянальнай валюты з лістапада ўпаў амаль на 50%, а магчымасці закупляць прадукты за мяжой, адпаведна, скараціліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?