Прапанову аб захаванні для педагогаў, якія непасрэдна заняты ў вучэбным працэсе, а таксама для кіраўнікоў навучальных устаноў працоўнага водпуску ў памеры 56 дзён Міністэрства абгрунтавала тым, што настаўнікі выкарыстоўваюць свой адпачынак для падрыхтоўкі да наступнага навучальнага года, папаўняючы веды па прадмету, вывучаючы новыя праграмы і дапаможнікі. У адпускныя дні яны таксама арганізуюць розныя спартыўныя мерапрыемствы для вучняў, дапамагаюць у рамонце школы, а сельскія настаўнікі працуюць на прышкольных зямельных участках.
Аляксандр Радзькоў адзначыў, што «ў педагогаў (кіраўнікоў гурткоў, акампаніятараў, некаторых іншых спецыялістаў), якія непасрэдна не працуюць з дзецьмі, водпуск будзе меншы».