Павышэнне ставак увазных мытных пошлін на легкавыя і грузавыя патрыманыя аўтамабілі ў Беларусі не плануецца. Аб гэтым 24 студзеня на прэс‑канферэнцыі заявіў начальнік упраўлення тарыфнага рэгулявання і мытных плацяжоў Дзяржаўнага мытнага камітэта Сяргей Полудзень.
Ён зазначыў, што ў выпадку далейшага развіцця ў Беларусі зборачных вытворчасцей легкавых аўтамабіляў стымуляванне такіх прадпрыемстваў можа ажыццяўляцца не толькі пры дапамозе пошлінаў, але і праз іншыя рычагі. «Неабавязкова патрэбна павышаць стаўкі ўвазных мытных пошлін», — падкрэсліў С.Полудзень.
Ён таксама заявіў, што ў ДМК такія дакументы не паступалі, і мытнае ведамства не разглядае варыянты павелічэння ўвазных пошлін на легкавыя аўтамабілі.
Павышаць стаўкі ўвазных мытных пошлін на грузавыя патрыманыя аўтамабілі таксама не плануецца. Пры гэтым, як патлумачыў С.Полудзень, 1 студзеня 2008 года набыў моц новы мытны тарыф, а таксама ўведзена новая кніга таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці (ТН ЗЭД). У выніку адбыліся змяненні ў кодах, і, адпаведна, павінны быць унесены змяненні ва ўсе нарматыўныя акты. Зыходзячы з гэтага мытны тарыф быў перагледжаны. Цяпер стаўка на ўвоз грузавых патрыманых аўтамабіляў знаходзіцца на ўзроўні 50%, але не менш чым 2 еўра. Такая стаўка існавала і раней, але на часовай аснове. «Іншых павышэнняў ставак па грузавым транспарце мы не бачым, і ніякіх даных у нас няма», — зазначыў прадстаўнік ДМК.