Ліст Сяргея Космача з Маладэчна «Гонар за горад, дзе жыву» чытаў і радаваўся: ёсьць жа мясьціны ў Беларусі, дзе людзі — а разам зь імі і ўлады — у свой час скасавалі савецка‑камуністычныя назвы вуліц і плошчаў і назвалі іх у гонар знакамітых землякоў, нацыянальных герояў. Добры ўрок усім нашым малым і вялікім гарадам. Добры ўрок і Слуцку, які летась адзначыў свае 860‑ыя ўгодкі.

У Слуцку пашанцавала толькі тром магістральным вуліцам, дзякуючы высілкам тагачаснага старшыні гарвыканкаму. Вуліцы Ўрыцкага вярнулі старадаўнюю назву Капыльская, а Валадарскую пераназвалі ў вуліцу Максіма Багдановіча, бо на гэтай вуліцы ў канцы XVIII ст. знаходзілася фабрыка па вырабе славутых слуцкіх залатых паясоў. Вуліцы Карла Лібкнэхта, нямецкага камуніста, вярнулі дарэвалюцыйную назву — Віленская. На тым і спыніліся.

Бязь зьмены засталіся Акцябрская, Наябрская, Камсамольская, Савецкая, Леніна. Праўда, у 1980‑я, з рэкамэндацыі пісьменьнікаў Случчыны (а яна на іх багатая), зьявіліся вуліцы Кузьмы Чорнага, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Антося Алешкі. Але ж яшчэ засталося столькі вартых імёнаў: Алесь Вечар, Юрка Гаўрук, Язэп Дыла, Сьцяпан Ліхадзіеўскі, Мікола Лобан, Альгерд Абуховіч, Алесь Кулакоўскі, Рыгор Крушына, Янка Золак, Уладзімер Клішэвіч. А хіба не заслужылі таго, каб іхнымі імёнамі назвалі вуліцы гораду, арганізатары Слуцкага збройнага чыну 1920‑га году — Васіль Русак, Юрка Лістапад, якія загінулі ў ГУЛАГу?

Нязьменнымі застаюцца назвы‑парадоксы Слуцку: вуліцы Кутузава, Суворава, Нахімава, Хмяльніцкага, Калініна, Кірава, Чкалава. Зьявіліся ў новых мікрараёнах вуліцы Пугачова, Ржаная (па‑беларуску трэ было б «Жытнёвая»), Серпухаўская (горад Серпухаў стаў пабрацімам Слуцку). Так і адчуваецца ва ўсім гэтым паклон «старэйшаму брату» на ўсходзе.

У тапанімічным тупіку апынуліся і жыхары вуліцы 1 жніўня. Ніхто з жыхароў гэтае вуліцы ня ведае, што такое здарылася ў гэты дзень…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?