kommersant.ru

kommersant.ru

Полк «Азоў», які ўдзельнічае ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Данбаса, заявіў, што праціўнік збіраецца ў бліжэйшы час перайсці ў наступ па ўсім фронце. Аб гэтым паведамляецца на старонцы падраздзялення ў Facebook.

Спасылаючыся на звесткі, атрыманыя ў выніку перахопу перамоваў суперніка, «Азоў» сцвярджае, што аднавіць актыўныя баявыя дзеянні «тэрарысты» маюць намер пасля 10 сакавіка.

Сярод іншага, па яго звестках, яны рыхтуюцца пайсці ў наступ на Лісічанск

(горад у Луганскай вобласці, раней кантраляваўся прыхільнікамі самаабвешчанай Луганскай рэспублікі; яны былі выцесненыя адтуль летам 2014 года ў ходзе наступу ўкраінскіх войскаў).

Украінскія вайскоўцы, як адзначае «Азоў», цяпер правяраюць гэтую інфармацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?