Reuters.com

Reuters.com

«У момант затрымання я быў з таварышам, з маім былым падначаленым Русланам Юсупавым [Дадаеў служыў у МУС Расіі]. І яны сказалі, што калі я прызнаюся, то яго адпусцяць. Я пагадзіўся.

Думаў, яго выратую, і мяне да Масквы давязуць жывога. А то б здарылася са мной таксама, што з Шаванавым», — заявіў Дадаеў. Біслан Шаванаў, паводле афіцыйнай версіі, падарваўся на гранаце пры затрыманні.

Дадаеў пацвердзіў, што ён быў афіцыйна звольнены з расійскай арміі 28 лютага, гэта значыць на наступны дзень пасля забойства.

«28 лютага выйшаў загад аб маім звальненні, і за тыдзень я з героя ператварыўся ў небяспечнага злачынцу», — сказаў Дадаеў. Ён займаў пасаду намесніка камандзіра спецыяльнага батальёна ўнутраных войскаў «Поўнач».

Праваабаронцам удалося пагутарыць і з іншымі абвінавачанымі па справе Нямцова.

Усе яны заявілі пра сваю невінаватасць, а таксама адзначылі, што іх білі пры затрыманні і патрабавалі прызнальных паказанняў.

Усе абвінавачаныя адзначаюць, што ў турме «Лефортава» пачуваюцца ў бяспецы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?