У Цвярской вобласці Расіі адкрыюць дом-музей Іосіфа Сталіна. Пра гэта ў аўторак, 10 марта, паведаміла інтэрнэт-выданне «Грані.Ру» са спасылкай на Цвярское аддзяленне таварыства «Мемарыял».

Ініцыятарам стварэння музея Сталіна выступіла Расійскае ваенна-гістарычнае таварыства. Ініцыятыву таварыства ўжо ўхваліла адміністрацыя Ржэўскага раёна.

Музей будзе створаны ў вёсцы Харошава — там Сталін спыняўся падчас паездкі ў прыфрантавую паласу у жніўні 1943 года, пераначаваўшы ў доме калгасніцы Кандрацьевай. Адкрыццё музея прымеркавана да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?