Гурт Sock Puppet Parody з восені 2014 года пераасэнсоўвае рок- і метал-хіты. У кліпах выдуманыя, але падобныя да сапраўдных гурты спяваюць славутыя песні на «шкарпэткавы» манер.

У іх выкананні Radiohead сталі «Радыё-нагой», а Nirvana — «Смурод-ванай». Тэксты песень тычацца тыповых для шкарпэткі праблем — самоты і страты пары, непрыемных пахаў, а таксама рук, якія кіруюць шкарпэткай і прымушаюць яе спяваць.

Гурт выканаў хіты Nirvana, Skrillex, Static-X, Slayer, Rage Against The Machine, Sex Pistols, Immortal, Metallica, Radiohead і Slipknot.

Па апошнім запісе гурт пацікавіўся: будзь піянеры грув-метала Pantera шкарпэткавымі лялькамі, што б яны спявалі?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?