ТАСС
«Візіт адменены, падобна, што Пуцін захварэў»,— заявіла крыніца агенцтва ва ўрадзе Казахстана, які пажадала застацца невядомай.
Чакалася, што да перамоваў Пуціна і прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева далучыцца і кіраўнік Беларусі. Пакуль невядома, ці адбудзецца візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Казахстан.
Лідары дзвюх краін вырашылі перанесці сустрэчу на некалькі дзён, гэта іх сумеснае рашэнне, падкрэсліў у гутарцы з карэспандэнтам РБК прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.
Паводле яго слоў, новая дата будзе аб'яўлена пазней. Каментаваць паведамленні аб меркаванай хваробе Пуціна ён адмовіўся. Пытанне, адкуль такія звесткі ў Reuters, Пяскоў пераадрасаваў да Reuters і адмовіўся ад далейшых каментароў на гэтую тэму.
Прэс-служба Назарбаева пацвярджае перанос сустрэчы. «Гэта рашэнне ўзгоднена прэзідэнтамі», — заявіла прадстаўнік прэс-службы.





