Маёмасць ААТ «Мазырскі машынабудаўнічы завод» прадаецца з аўкцыёну за адну базавую велічыню (180 тыс. рублёў).

Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 175 ад 6 сакавіка, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. 

Дакументам прадугледжана ажыццявіць продаж маёмасці прадпрыемства, якая знаходзіцца ў рэспубліканкай уласнасці, да 31 снежня 2015 года. 

У пералік маёмасці ўвайшлі тры капітальныя пабудовы ацэначным коштам 7 млрд 837 млн 527 тыс. 541 рубель.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?