Фота: mycity.by

Фота: mycity.by

Першы этап праекту «Free Wifi-Mogilev» быў запушчаны 10 сакавіка. Зараз публічны бясплатны Wi-Fi працуе ў тэставым рэжыме, паведамляе mycity.by.

Бясплатна карыстацца сеткай можна цягам гадзіны, спампаваць можна не больш за 300 Мб.

Згодна з «Указам 60», адкрытыя публічныя Wi-Fi-сеткі ў Беларусі забароненыя. Правайдары мусяць мець інфармацыю аб карыстальніку, яго пашпартныя звесткі. Атрымаць іх можна ад сотавага аператара. Карыстальнікам «Free Wifi-Mogilev» для рэгістрацыі ў сетцы трэба пакінуць свой нумар тэлефону і атрымаць на яго SMS з кодам доступу.

Першы публічны пункт доступу ў Магілёве дзейнічае ў раёне плошчы Славы, у парку Горкага, гістарычным і краязнаўчым музеях. У бліжэйшы час плануецца запуск яшчэ двух пунктаў: на плошчы Зорак і ў скверы 40-годдзя Перамогі. Наступныя месцы будуць вызначаныя праз галасаванне на сайце Цэнтру гарадскіх ініцыятыў.

Зараз арганізатары бясплатнага Wi-Fi шукаюць камерцыйнага спонсара і просяць паведамляць аб няспраўнасцях тэставага пункту на адрас [email protected].

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?