Адзіны спіс невыязных даўжнікоў на расейска-беларускай мяжы з'явіцца ў бліжэйшы час, разлічвае кіраўнік УФССП па Маскве Аляксандр Сцебакоў.
Фота: cr2.livejournal.com
Паводле яго слоў, часам расейцы, якім абмежаваны выезд за мяжу, перасякаюць мяжу з Беларуссю па расейскім пашпарце, купляюць там білет за мяжу і, паколькі беларускія памежнікі не маюць указанняў затрымліваць расейскіх даўжнікоў, свабодна ляцяць.
«Як толькі алгарытм узаемадзеяння з беларускімі калегамі будзе прапісаны, я думаю, што праблем у гэтым плане не ўзнікне: у нас вельмі падобныя памежныя структуры, у іх ёсць таксама служба прымусовага выканання», — сказаў Сцебакоў журналістам у сераду.
Ён адзначыў, што працаваць сістэма пачне «ў бліжэйшы час». Канкрэтная дата не ўдакладняецца.
«У беларускіх памежнікаў будзе такі ж спіс даўжнікоў, як у нашых, і яны іх прапускаць не будуць», — растлумачыў Сцебакоў.





