У Мінску збіраюцца празаікі і перакладчыкі з Чэхіі, Швейцарыі, Польшчы, Канады і Беларусі, каб прадставіць літаратуру ўспамінаў і паразважаць пра дзяцінства і юнацтва, якое прайшло на абшарах Еўропы, падзеленай жалезнай заслонай.

Адкрыццё фестывалю. Пасля выступу ганаровых гасцей адбудзецца прэзентацыя кнігі Патрыка Оўржэдніка (Чэхія) «Еўрапеана». З удзелам рэдактара і заснавальніка серыі «Чэшская калекцыя» Сяргея Сматрычэнкі. Вядоўца – Андрэй Хадановіч. Кнігарня логвінаЎ (пр-т Незалежнасці, 37а).

Пачатак а 19-й. 21 сакавіка