Крэмль спыніў супрацоўніцтва з амерыканскай піяр-кампаніяй Ketchum, у задачы якой уваходзіла іміджавае прасоўванне Расіі на Захадзе.

Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў патлумачыў рашэнне мерамі эканоміі, а таксама тым, што Крэмль лічыць бессэнсоўным ва ўмовах «інфармацыйнай вайны» прасоўванне іміджу Расіі за мяжой.

Ketchum раней выпусціла заяву, у якой паказвала, што Ketchum больш не прадстаўляю Расію ў ЗША і Еўропе, але пакуль захоўвае офіс у Маскве. Іншых каментароў у кампаніі пакуль не даюць.

Па словах Пяскова, рашэнне Ketchum звязана з тым, што «заказчыкі кантракту адчуваюць пэўную неабходнасць у мерах па эканоміі сродкаў».

«Цяперашняя сітуацыя інфармацыйнай істэрыі і фактычна інфармацыйнай вайны супраць Расіі наўрад ці спрыяе актывізацыі іміджавых намаганняў», — цытуе Пяскова агенцтва Інтэрфакс.

У Крамлі лічаць мэтазгодным дачакацца «лепшых часоў, калі ў цэлым атмасфера будзе больш камфортнай для аб'ектыўных меркаванняў і ўспрымання праўды», — кажа прэс-сакратар Пуціна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?