Фанаты італьянскага «Напалі» вывесілі банер з надпісам «Рукі прэч ад Украіны» падчас першага матчу 1/8 фіналу Лігі Еўропы супраць маскоўскага «Дынама», які адбыўся на стадыёне Сан-Паола ў Неапалі. Пра гэта паведамляе інтэрнэт-партал Fanstyle ў Twitter.

На плакаце, які з'явіўся ў адным з сектараў італьянскіх заўзятараў, таксама было напісана: «Нам не патрэбна ваша дыктатура. Хопіць забіваць нашых сыноў».

У чацвер, 12 сакавіка, «Напалі» перамог «Дынама» з лікам 3:1.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?