У Tate Britain (Лондан) адкрылася фотавыстава сумеснага праекту Аляксандра Мак-Куіна і мастака Ніка Ўоплінгтана.

Ніка стварыў серыю здымкаў падчас падрыхтоўкі апошняга прыжыццёвага шоу дызайнера Мак-Куіна восень-зіма 2009.

Разам дызайнер і мастак вырашылі паказаць кулісы творчага працэсу ў свеце моды. Атрымаўся праект не столькі пра моду, колькі пра творчасць наогул — дэструкцыя і стварэнне прыгожага.

Таксама неўзабаве ў Лондане адкрыецца маштабная рэтраспектыва «Alexander McQueen: Savage Beauty» у Музеі Вікторыі і Альберта, якую ў модным свеці паспелі назваць самай істотнай выставай 2015 года.

Тэма творчасці Мак-Куіна будзе квітнець гэтай вясной.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?