2‑я гарадзкая клінічная больніца мае пераехаць у новыя карпусы, якія разьмесьцяцца ў Навінках . Ужо некалькі гадоў вырашаўся лёс гэтага аб’екта аховы здароўя, і спэцыялісты прызналі, што праводзіць рэканструкцыю немэтазгодна.

Калісьці пад больніцу прыстасавалі карпусы былога кляштара, якія мала падыходзілі пад такія функцыі. Да таго ж, тэрыторыя 2‑й клінічнай трапляе ў гістарычны цэнтар Менску, таму горадабудаўнічыя службы прапаноўвалі вынесьці яе адсюль, а гэтае месца выкарыстоўваць па іншым прызначэньні. І вось рашэньне прынятае, і ўжо заплянаванае фінансаваньне праектна‑каштарысная дакумэнтацыя.

Паводле : Вольга Жарына, «Вечерний Минск»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0