Тэлеканал «Расія-24» паведаміў у прамым эфіры ў пятніцу, 13 сакавіка, што прэзідэнты Расіі і Кіргізіі Уладзімір Пуцін і Алмазбек Атамбаеў ўжо сустрэліся ў Санкт-Пецярбургу, пры гэтым самі перамовы запланаваны на панядзелак, 16 сакавіка.

«Прэс-служба Крамля таксама паведамляе, што ў панядзелак Уладзімір Пуцін сустрэўся з прэзідэнтам Кіргізіі Алмазбекам Атамбаевым, на парадку былі пытанні супрацоўніцтва ў гандлёва-інвестыцыйнай і гуманітарных абласцях, а таксама ў сферы энергетыкі. Гаворка ішла таксама аб далучэнні Кіргізіі да Еўразійскага эканамічнага саюза», — такое паведамленне зачытала вядучая.

На выхад сюжэту звярнулі ўвагу і іншыя журналісты, у прыватнасці, карэспандэнт «Эхо Москвы» Уладзімір Варфаламееў, які размясціў відэа ў сваім фэйсбуку.

Як тлумачыць Бі-бі-сі, прыводзячы дадзеныя ўласнага маніторынгу, у такім выглядзе навіну выходзіла ў эфір двойчы: у 13:00 і ў 14:00 па маскоўскім часе.

Тэлеканал нагадвае, што Пуцін ужо тыдзень не з'яўляецца на публіцы. Раней сайт Крамля апублікаваў навіну, ілюстраваную архіўнымі фота. У пятніцу, 13 сакавіка на афіцыйным партале прэзідэнта з'явіліся фота сустрэчы Пуціна і старшыні Вярхоўнага суда Вячаслава Лебедзева ў Нова-Агарова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?