«Выйшаў чарговы, дзявяты нумар часопіса «Культура, нацыя», — паведаміў «Нашай Ніве» яго рэдактар Пётра Мурзёнак з Канады.
Часопіс быў заснаваны ў снежні 2012 года. Ад сёмага нумара часопіс выходзіць пад назвай «Культура, нацыя». Першыя шэсць нумароў часопіса выйшлі пад назвай «Сакавік». Таму і адрас сайта выдання — sakavik.com.
У чарговым нумары часопіса пытанням нацыянальнага будаўніцтва прысьвечаны артыкулы Нелі Бекус «Гібрыдная» самабытнасць мовы пост-савецкай Беларусі», Пётры Мурзёнка «Які нацыяналізм патрэбен Беларусі» і частка дыскусіі «Нацыянальнае будаўніцтва і сучаснасьць — 2014», праведзенай часопісам у лістападзе мінулага года.
У секцыі літаратуры зьмешчаны апавяданне Аляксандра Згерскага «Чароўны флікер» і нарыс Галіны Туміловіч «Атаўская рапсодыя (ці жыццё на сяжы)».
У раздзеле «Юбілеі» змешчаны матэрыялы, прысвечаныя шчырай патрыётцы Беларусі Алесі Умпіровіч і вядомай пісьменніцы і грамадскаму дзеячу Вользе Іпатавай.