У суботу, 14 сакавіка, стартаваў футбольны сезон у Беларусі.

У Пінску ў матчы Суперкубка краіны гулялі бязменны чэмпіён краіны БАТЭ і ўладальнік Кубка салігорскі «Шахцёр». Асноўны час скончыўся з лікам 0:0, а ў серыі пенальці БАТЭ перамог з лікам 3:0.

Галкіпер Сяргей Чэрнік адбіў тры пенальці.

Праз тыдзень пройдуць матчы Кубка краіны, а чэмпіянат краіны стартуе амаль праз месяц, 10 красавіка (14 камандаў, два колы, 26 тураў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0