tass.ru

«Вядома, усё, што заўгодна, можна плявузгаць языком і як заўгодна інтэрпрэтаваць ўсе гэтыя падзеі, але калі ўзяць і паглядзець з пункту гледжання прававога складніка, там камар носу не падточыць», — сказаў Пуцін у інтэрв'ю для фільма «Крым. Шлях на Радзіму».

Прэзідэнт Расіі заявіў, што крымскі парламент, якi назначыў лідара руху «Рускае адзінства» Сяргея Аксёнава кіраўніком рэспублікі, быў легітымным органам улады. Пуцін таксама адзначыў, што прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч узгадніў прызначэнне Аксёнава.

Захоп будынка Вярхоўнай Рады Крыма расійскім спецназам Пуцін патлумачыў неабходнасцю гарантаваць бяспеку дэпутатаў.

«Каб стварыць умовы для людзей, каб яны не баяліся ні за сябе, ні за свае сем'і, трэба было гарантаваць іх бяспеку. І мы гэта зрабілі», — сказаў Пуцін. У фільме гаворыцца, што аперацыя па захопе парламента спецназам заняла 30 хвілін.

Пуцін таксама паведаміў, што ў Крыме дзейнічалі менш за 20 тысяч расійскіх вайскоўцаў — менш, чым Расія была мае права размясціць на сваёй вайсковай базе на паўвостраве. «Строга кажучы, мы нават нічога не парушылі», — сказаў прэзідэнт.

«Нават не спатрэбілася скарыстацца дазволам Рады Федэрацыі аб увядзенні нашых войскаў ва Украіну, я ж не пакрывіў душой», — запэўніў Пуцін.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру