Пачатак судовага разбору па справе былога кіраўніка канцэрна «Белнафтахім» Аляксандра Бароўскага прызначаны на 12 лютага, паведамілі афіцыйныя крыніцы. Праўда, у самім Вярхоўным судзе БелаПАН не змаглі пацвердзіць гэтую інфармацыю.

Нагадаем, А.Бароўскі быў затрыманы 29 мая 2007 года. Яму ставяць у віну тры склады злачынства. У прыватнасці, у дачыненні да былога кіраўніка канцэрна распачаты справы на падставе: ч. 4 арт. 210 Крымінальнага кодэкса (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры); ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, што пацягнула буйны ўрон); ч. 2 арт. 375 КК (наўмыснае выданне звестак, якія ўяўляюць сабою службовую тайну). Злачынная дзейнасць тычылася аперацый пры закупцы і рэалізацыі нафтапрадуктаў.

Расследаванне аднаго з эпізодаў па справе А.Бароўскага — злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі — Генпракуратура завяршыла пры канцы кастрычніка. Устаноўлена прычыненне ўрону ў 1 млн. 600 тыс. долараў ЗША. Як паведаміў на прэс‑канферэнцыі 16 студзеня генпракурор Пётр Міклашэвіч, нанесены дзяржавы ўрон не кампенсаваны.

Вярхоўны суд прыняў да вытворчасці справу былога кіраўніка дзяржаўнага канцэрна на пачатку снежня.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0