У апошнія гадзіны ў сувязі з забастоўкай польскіх мытнікаў абвастрылася сітуацыя на пунктах пропуску праз беларуска-польскую мяжу "Варшаўскі мост", "Казловчы" и "Дамачава".

З польскага боку, паводле звестак Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, чэргі аўтаперавозчыкаў дасягаюць 20 км. З прычыны асцярогі адносна магчымасці праяўлення спроб кантрабанды пры такой колькасці транспартных сродкаў і ўзнікнення інцыдэнтаў падраздзяленні ДПК могуць перайсці на ўзмоцнены варыянт нясення службы. Гэтае пытанне абмяркоўваецца кіраўніцтвам камітэта, паведаміў БелаПАН начальнік прэс-цэнтра памежнага ведамства Аляксандр Цішчанка.

Паводле яго слоў, на беларускай тэрыторыі ў тэрміналах пункта пропуску "Казловічы" знаходзіцца каля 300 транспартных сродкаў, што перавышае звычайныя паказчыкі ў паўтара разы.

Сітуацыя на беларускім боку стабільная, сказаў А.Цішчанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?