Апошнія званкі ў школах, гімназіях і ліцэях Беларусі празвіняць 30 мая 2015 года, распавяла прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Юлія Ваніна.

Паводле ліста Міністэрства адукацыі «Аб завяршэнні 2014/2015 навучальнага года, правядзенні выпускных экзаменаў, прыёму на конкурснай аснове ў асобныя ўстановы адукацыі для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі» ад 10 сакавіка № І-05-21 / 40, навучальны год завяршаецца 30 мая, а навучальныя заняткі — 29 мая.

Плануецца, што 30 мая ва ўстановах адукацыі пройдуць апошнія званкі для навучэнцаў 9-х і 11-х класаў усіх напрамкаў. Выпускныя вечары для навучэнцаў 11-х (12-х) класаў рэкамендуецца правесці 11—12 чэрвеня. Цэнтралізаванае тэставанне пачнецца 14 чэрвеня.

Выпускныя экзамены за 9-я і 11-я класы будуць праводзіцца з 1 па 12 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?