Фота: dailysabah.com
Чатырохгадовы Рыка і двухгадовая Како надта прызвычаіліся да кавы, распавядае Daily Sabah.
Какаду выпіваюць па тры кубачкі кавы на дзень цягам апошніх трох месяцаў. Часам яны п’юць і гарбату.
Упершыню яны пакаштавалі каву з кубку гаспадара заакрамы. Напой ім спадабаўся, яны ажывіліся, пачалі спяваць.
Рэакцыя птушак на каву зрабіла іх мясцовымі зоркамі — штодзень сотні людзей заходзяць у краму толькі дзеля какаду-каваманаў.
Але птушкі не проста палюбілі каву — падобна, што ў іх развілася залежнасць.
Калі Рыка і Како не даваць каву, яны пачынаюць хвалявацца і нават спрабуюць нападаць на людзей.
Кафеін лічыцца шкодным, таксічным для птушак. Ветэрынары не рэкамендуюць даваць птушкам прадукты, што яго утрымліваюць. Таксама для птушак шкоднымі будуць шакалад, алкаголь і іншыя звыклыя чалавеку прадукты.
Тым часам уладальніца папугая-кавамана з Портланда Шарлін Ф’юджэл сцвярджае, што ужо сем год поіць свайго какаду Кіяру кавай з дазволу ветэрынара. Але яна разводзіць каву вадой, каб птушка атрымлівала менш кафеіну.