РУУС Завадскога раёна Мінска абвясціла пра пошук двух маладых людзей, якіх падазраюць у крадзяжы ў супрацоўніцы крамы ў падземным пераходзе на вуліцы Жылуновіча.

Мужчыны зайшлі ў краму тэхнікі. Адзін пайшоў разглядаць стэнд з тэлефонамі, другі падышоў да прылаўка.

Калі прадавец адвярнулася, адзін з мужчын сцягнуў з прылаўка ноўтбук, схаваў яго пад куртку і выйшаў.

Ноўтбук не выстаўляўся на продаж, а належыў супрацоўніцы банка, якая афармляла крэдыты для пакупнікоў. Знікненне ноўтбука заўважылі ўжо пасля таго, як злачынцы сышлі з крамы.

Міліцыя просіць паведаміць пра сябе тых, хто пазнаў мужчын на відэа, па нумарах (017) 340-02-02 (дзяжурная частка), (029) 346-90-45 (Уладзімір Сяргеевіч). Канфідэнцыйнасць гарантаваная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?