Прачытаў я, значыць, нядаўна вось што: «Есть теория, будто в крови белорусов течет не кровь, а клей — и все от любви к картошке, в которой, как известно, крахмал» (Алена Васільева). Фраза такая, якая, шчыра кажучы, не падкупляе ні навізной, ні філіграннасцю.

Але вось падумалася: адкуль гэтая непераадольная прага абагульняць усіх беларусаў? Я, вядома, разумею, што ў вялікіх пытаннях прасцей разбірацца людзям невялікага розуму, але тым не менш.

Натуральна, калі ты хочаш выказаць сваё адмоўнае стаўленне да цэлай нацыі — ты ў сваім праве і няма межаў дасканаласці. У крыві амерыканцаў — гамбургер, у крыві немцаў — піва, у крыві рускіх — гарэлка. Але тут штука іншая. Чалавек, пішучы пра крухмал, яўна не думаў нікога абражаць. Ён проста хацеў штосьці сказаць пра беларусаў. А беларусы — гэта нешта такое, у чым і не варта разбірацца, бо яны — не нацыя, а слова. Беларусы — гэта як «б…» для звязкі. Можна сказаць: сонца, б…, цёплае; магазін, б…, закрыты; спаў, б…, херова. Што заўгодна можна сказаць з «б…» і што заўгодна можна сказаць з «беларусамі».

Калі табе наступілі на нагу — пазначым, што беларусы любяць наступаць на ногі. Калі перакрылі ваду — беларусы перакрываюць ваду. Калі ты убачыў кнігу у сарціры — беларусы падціраюць сраку класікай.

Карацей, варта хутка круціць галованькай і паспяваць чытаць усё, што пішуць пра гэтых відавочных і зразумелых беларусаў. Ёсць над чым падумаць.

«Белоруса всегда и везде выдают оленьи взгляд и повадка». Коля Суліма.

«Население РБ сплошь гомофобы и ксенофобы.Чувствуя свою несостоятельность в мировом пространстве, носятся со своей не очень уникальной уникальностью». Філіп Чмыр.

« Большое несчастье белорусов в том, что они как народ лишены чувства юмора». Аляксандр Фядута.

І г.д. і т.п.

Карацей, няма нічога, чаго б нельга было б прыпісаць беларусам пры наяўнасці такога жадання. Беларусы — гэта гайд-парк, гэта пляцоўка для любога выказвання. Калі табе нешта не падабаецца ў людзях, але ты не ведаеш, як пра гэта напісаць, — пішы пра беларусаў.

Калі у цябе ёсць нейкія псіхалагічныя комплексы — апішы іх як частку комплекса нацыянальнага і ты перастанеш выглядаць закамплексаваным задротам, а пачнеш — аналітыкам знутры.

Урэшце, калі ты проста маеш выпуклае жаданне выказвацца і прага «з цэлым народам гутарку весці» невыносная – беларусы. Беларусы дапамогуць табе. Пішы пра іх што заўгодна. Галоўнае, не забывай паўтараць «яны», бо беларусы ўвайшлі ў нашу мову ў якасці займенніка. Беларусы — яны. «І яны, б…, мне не падабаюцца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?