Асобы, якія заклікалі змагацца супраць Літвы і яе членства ў міжнародных арганізацыях, трапілі ў поле зроку правааховы — у іх у дамах і на працоўных месцах правялі сёння ператрусы. Падчас ператрусаў шукалі сувязі паміж гэтымі людзьмі і варожымі Літве арганізацыямі.

Сімонас Мінкявічус, 15min.lt

Сімонас Мінкявічус, 15min.lt

Пакуль ідэнтыфікаваныя дзевяць чалавек, якія заклікалі да згуртавання для барацьбы супраць Літвы, аднак, верагодна, што іх можа быць больш. Пакуль не гаворыцца пра тое, што згаданыя асобы маглі атрымліваць грошы за сваю дзейнасць ад варожай Літве дзяржавы.

19 сакавіка ператрусы правялі ў 12-ці месцах. Адно з іх — выдавецтва ў Шылуцкім раёне, у вёсцы Тракседжай. У ёй надрукавалі каля 6000 пракламацый.

Ператрусы правялі таксама ў Клайпедскім, Віленскім, Каўнаскім і Шаўляйскім рэгіёнах.

«Частка ідэнтыфікаваных людзей звязаныя паміж сабой. Ці ўсе звязаны, незразумела. Ператрусы для таго і праводзіліся, каб атрымаць дадзеныя перапіскі, тады ўсё стане ясней», - сказаў пракурор Клапейдскай гарадской пракуратуры Сімонас Мінкявічус.

На пытанне, чаму гэтыя 9 чалавек заклікалі аб'ядноўвацца ў групы для барацьбы супраць Літвы, Мінкявічус адказаў, што казаць аб матывах пакуль рана.

Паліцыя падазрае, што ўсе актывісты — распаўсюднікі прарасійскай прапаганды звязаныя паміж сабой — магчыма, фінансава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?