Групоўка «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасць за напад на музей Бардо ў Тунісе. Ахвярамі тэракту сталі 23 чалавекі, амаль усе яны — замежныя турысты.

Некалькі дзесяткаў чалавек былі параненыя.

У заяве джыхадзістаў напад на музей Бардо называецца «благаслаўлёным уварваннем у логава няверных у мусульманскім Тунісе».

Заява ІД з'явілася на форуме ў інтэрнэце, дзе групоўка звычайна публікуе свае паведамленні. Ісламісты таксама паабяцалі працягнуць вылазкі.

Тым часам улады Туніса абвясцілі аб арышце дзевяці чалавек у сувязі з нападам на музей, заявіла адміністрацыя прэзідэнта Туніса. У заяве сцвярджаецца, што чацвёра арыштаваных непасрэдна звязаны з нападам, а пяць чалавек былі звязаныя з гэтай ячэйкай.

Улады таксама абвясцілі аб размяшчэнні ваенных патрулёў у галоўных гарадах краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?