Большасць расіянаў (65%) станоўча ставяцца да сваіх суайчыннікаў, якія з'ехалі ваяваць у Данбас, вынікае з апытання ВЦІОМ (Усерасійскі цэнтр вывучэння грамадскай думкі).
Негатыўна да іх ставяцца 22%.
Паводле апытання, знаёмыя, якія далучыліся ў якасці добраахвотнікаў да ўзброеных прыхільнікам самаабвешчаных рэспублік, ёсць у 7% грамадзян.
57% апытаных лічаць, што ўлады не павінны нічога прадпрымаць у дачыненні расіянаў, якія ваявалі ў Данбасе. 26% мяркуюць, што іх варта ўзнагародзіць, а 5% лічаць, што пакараць.
0
0
0
0
0
0