У Маскве забілі ўкраінца 37-гадовага Рамана Музычэнку. Міністэрства замежных спраў Украіны патрабуе неадкладна правесці ўсебаковае расследаванне злачынства.

«МЗС выказвае глыбокую занепакоенасць праявамі ксенафобіі, экстрэмізму і нацыянальнай нецярпімасці, што ўсё часцей маюць месца з боку расійскіх грамадзян у дачыненні да грамадзян Украіны і асоб ўкраінскага паходжання», — гаворыцца ў заяве, апублікаванай у чацвер вечарам.

«Антыўкраінскія настроі, што актыўна падсілкоўваюцца расійскімі сродкамі масавай інфармацыі, сталі рэаліямі паўсядзённага расійскага жыцця», — лічаць у ведамстве.

«Распаўсюд такіх настрояў стварае пагрозу для асабістай бяспекі украінцаў і, у некаторых выпадках, прыводзіць да трагічных наступстваў, напрыклад такіх, як жорсткае забойства 14 лютага 2015 у Маскоўскай вобласці групай нацыяналістычна настроеных маладых людзей грамадзяніна Украіны Рамана Музычэнкі», - гаворыцца ў заяве.

«Міністэрства замежных спраў патрабуе ад расійскага боку неадкладна правесці ўсебаковае расследаванне дадзенага злачынства для ўстанаўлення і пакарання асоб, вінаватых у забойстве грамадзяніна Украіны», - адзначылі ў ведамстве.

«Міністэрства таксама чакае ад расійскага боку вычарпальных мер па недапушчэнні ў будучыні любых праява нецярпімасці па нацыянальных прыкметах па ўкраінскіх і асоб іншых нацыянальнасцяў», - дадалі ў МЗС.

Раней расійскі тэлеканал Lifenews паведамляў, што на станцыі Сілікатная ў Маскве група з 21 чалавека ва ўзросце 15-20 гадоў збілі ўкраінца. Раман Музычэнка памёр у рэанімацыі, не прыходзячы ў прытомнасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?