Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран адрадзіў праграму часоў халоднай вайны па падтрымцы ўсходнееўрапейскіх краін у барацьбе з пагрозай расійскага дамінавання.

Ужо цяпер фонд аб'ёмам у пяць мільёнаў фунтаў (7,35 млн даляраў) выкарыстоўваецца для падтрымкі грамадзянскіх інстытутаў ва Украіне.

Ён будзе пашыраны яшчэ на 15 млн фунтаў (амаль да 30 млн даляраў) для падтрымкі развіцця дэмакратыі ў Малдавіі, Грузіі, Босніі і Герцагавіне і Сербіі, паведамілі брытанскія ўлады.

Дзейнасць Good Governance Fund будзе заснаваная на праграме часоў халоднай вайны, якую ініцыявала былы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Маргарэт Тэтчэр.

Яна была прынятая ў 1989 годзе для развіцця грамадзянскіх інстытутаў і рынкавай эканомікі і эфектыўнага кіравання ў краінах, якія ўваходзілі ў сферу ўплыву СССР, уключаючы Венгрыю, Польшчу і Чэхаславакію.

Абвяшчаючы пра ўзнаўленне фонду, Дэвід Кэмеран сказаў: «Упэўненасць у наяўнасці моцных партнёраў на мяжы ЕС важная не толькі для бяспекі Вялікабрытаніі, але і для нашага доўгатэрміновага росквіту. Вопыт Вялікабрытаніі можа сыграць вырашальную ролю ў правядзенні ў жыццё рэформаў, неабходных для стварэння трывалай стабільнасці ў рэгіёне, асабліва ва ўмовах кампаніі запалохвання, якая праводзіцца Расіяй, і будзе правільным актывізаваць нашы намаганні разам з нашымі міжнароднымі партнёрамі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?